unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Стары Двор, вёска (Пастаўскі раён)

    Вядома з канца 18 ст. у складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага як вёска Двор у маёнтку Лучай. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1885 г. вядома як маёнтак у Лучайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, з 1922 г. – у Віленскай зямлі, з 1926 г. – у Віленскім ваяводстве. У 1923 г. – у Лучайскай гміне Дунілавіцкага павета. З 1939 г. – у БССР, у Пастаўскім раёне, з 1940 г. – у Дунілавіцкім раёне Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай вобласці, з 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці. У 1940–1954 гг. – цэнтр Старадворскага сельсавета, у 1954–1960 гг. – у Варапаеўскім сельсавеце, у 1960–2013 гг. – у Варапаеўскім пасялковым Савеце. У 1960–1962 гг. – у Глыбоцкім раёне, з 1962 г. – у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці.
    Знаходзіцца ў Варапаеўскім сельсавеце Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Двор, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Старый Двор, деревня (Поставский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2020.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 16.07.2021.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 16.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере