unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Тварановіч, Галіна Паўлаўна (доктар філалагічных навук ; паэтэса ; нар. 1955)

    Месца нараджэння: в. Дараганава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Беларускі лiтаратуразнавец, беларусазнавец, крытык, паэтэса, перакладчык. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук, прафесар. У 1983–1999 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 г. – загадчык кафедры беларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку (Польшча). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў г. Бельску-Падляскім (Польшча; інфарм. на 2011 г.).
    Аўтар паэтычных зборнікаў, навуковых работ, літаратурна-крытычных артыкулаў па беларускай літаратуры. Укладальнік, рэдактар першай у Польшчы хрэстаматыі па старабеларускай літаратуры. Сааўтар перакладу са старапольскай мовы кнігі "Запіскі янычара Канстанціна Міхайлавіча, серба з Астровіцы" (Беласток, 2008).

        Варыянтная форма імя
    Twaranowicz, Halina (нар. 1955) (польская мова)
    Сеўрук, Галіна Паўлаўна (нар. 1955)
    Тварановіч-Сеўрук, Галіна Паўлаўна (нар. 1955)

        Гл. таксама
    Творонович, Галина Павловна (доктор филологических наук ; поэтесса ; род. 1955) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Белавежа : літаратурны альманах. [Кн. 83]. — Беласток, 2011. (Біяграфічныя звесткі (с. 119–120).)
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 6. — Мінск, 1995.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.
    W nieba utulenie / H. Twaranowicz. Przekl. z bial. Jana Leonczuka. — Bialystok, 1996.
    БД Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Рэгістрацыя карыстальнікаў".
    Сайт "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Форма імя: Тварановіч-Сеўрук Галіна Паўлаўна. Дата звароту: 10.09.2018.
    Электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы. Дата звароту: 10.09.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере