unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ляскавічы, аграгарадок (Петрыкаўскі раён)

    Па пісьмовых крыніцах Ляскавічы вядомы з 16 ст. як сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперы, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1885 г. – цэнтр воласці. Са студзеня 1919 г. – у БССР. Са жніўня 1919 г. да жніўня 1920 г. – у складзе Гомельскай губерні РСФСР. Са жніўня 1924 г. – цэнтр сельсавета Петрыкаўскага раёна Мазырскай (да ліпеня 1930 г. і з чэрвеня 1935 г.) акругі. З лютага 1938 г. – у Палескай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Гомельскай вобласці. У красавіку 1975 г. сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі. У маі 1978 г. утвораны зноў як Ляскавіцкі. З 2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр сельскага савета ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці.

        Гл. таксама
    Лясковичи, агрогородок (Петриковский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2013.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 2. Гомельская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2005.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 24.09.2016.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере