СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Садовая, вёска (Клецкі раён) |
Да 30.07.1964 г. вёскі Блячына і Брыкаўшчына. Брыкаўшчына вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 15 ст. Блячына ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах ВКЛ у 1628 г. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1921–1939 гг. названыя населеныя пункты знаходзіліся ў складзе Польшчы, у Клецкай і Ланскай гмінах Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. З лістапада 1939 г. – у БССР, з 15.01.1940 г. у Клецкім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12.10.1940 г. у Зубкоўскім сельсавеце таго ж раёна і вобласці, з 08.01.1954 г. у Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. у Нясвіжскім раёне. Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1964 г. вёскі былі аб'яднаны ў адну пад назвай Садовая.
Знаходзіцца ў Зубкоўскім сельсавеце Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Варыянтная форма назвы
Блячына, вёска (папярэдні загаловак) |
Брыкаўшчына, вёска (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Садовая, деревня (Клецкий район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2011.
Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 2. (1944—1980). — Минск, 1987.
Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1981.
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 19.06.2020.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |