unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Паўловіч, Эдвард Баніфацы (1825—1909)

    Месца нараджэння: м. Тургеляй Віленскай губерні (цяпер Вільнюскі павет, Літва). Грамадскі дзеяч, мемуарыст, мастак, асветнік. Прадстаўнік шляхецкага роду герба "Ясенчык". Дзяцінства правёў на Навагрудчыне. Вучыўся ў Жыровічах, Слоніме, Слуцку. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1853). З 1859 г. – выкладчык гімназіі ў Навагрудку. За ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. высланы ў Петразаводск, потым у Алонец, Екацярынаслаў. Вярнуўся ў Навагрудак у 1867 г. З 1870 г. жыў у Львове; падрыхтаваў і выдаў там каталогі фондаў музея Любамірскіх.
    Аўтар успамінаў, у якіх змешчаны звесткі пра культурна-грамадскае і літаратурнае жыццё Беларусі 1840–1860-х гг., побыт беларусаў і інш. Пісаў на польскай мове.
    Як мастак працаваў пераважна ў жанры партрэта; пакінуў таксама замалёўкі Навагрудка; пісаў абразы.

        Варыянтная форма імя
    Jasieńczyk (1825—1909) (псеўданім, польская мова)
    Павлович, Эдуард Бонифаций (1825—1909) (руская мова)
    Павлович, Эдвард Бонифаций Францевич (1825—1909) (руская мова)
    Паўловіч, Эдвард Баніфацы Францавіч (1825—1909)
    Эдвард з-над Свіцязі (1825—1909) (псеўданім)
    Ясенчык (1825—1909) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Pawłowicz, Edward Bonifacy (1825—1909) (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 2 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003.
    Wspomnienia z nad Wilji i Niemna : studya, podroze / przez Edwarda Pawłowicza. — Lwόw, 1883.
    БД "VIAF (Virtual International Authority File)". Дата звароту: 13.11.2018.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 13.11.2018.
    Сайт "Помни про : электронный мемориал". Дата звароту: 13.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере