unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Сокал", гімнастычнае таварыства (Польшча)

    Польскае гімнастычнае таварыства "Сокал" – арганізацыя фізічнага выхавання і спорту, паўвайсковая арганізацыя, якая дзейнічае ў Польшчы з 1867 г. Першая арганізацыя "Сокала" была заснавана ў 1867 г. у Львове па мадэлі таварыства "Чэшскі Сокал". Пасля былі заснаваны аддзяленні таварыства ў Тарнуве і Станіслававе (1884 г.), у Пярэмышлі, Кракаве, Каламыі і Цярнопалі (1892 г.) і інш. У Мінску ў 1907 г. было зарэгістравана Польскае спартыўна-гімнастычнае таварыства "Сокал". Пасля атрымання Польшчай незалежнасці цэнтр таварыства быў перанесены ў Варшаву.
    Члены таварыства ўнеслі значны ўклад у папулярызацыю гімнастыкі ў польскім грамадстве, арганізацыю спартыўных клубаў, развіццё харцэрскага і патрыятычнага руху. Таварыства актыўна займалася палітычнай дзейнасцю, падтрымлівала патрыятычны рух у перыяд барацьбы за незалежнасць і паміж двума сусветнымі войнамі. Дзейнасць таварыства была забароненая падчас Польскай Народнай Рэспублікі і адноўлена ў 1989 г.

        Варыянты назвы
    "Sokół", Polskie Towarzystwo Gimnastyczne (польская мова)
    Польскае гімнастычнае таварыства "Сокал"
    "Сокол", польское гимнастическое общество (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Statut Towarzystwa Gimnastycznego "Sokół". ― [Warszawa, 1920].
    Электронны дакумент (Сяркоў А.В. Палітыка мясцовай адміністрацыі ў дачыненні да польскіх культурна-асветніцкіх таварыстваў у Беларусі ў 1905–1914 гг. // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 9. — Мінск, 2014. — С. 115—128.).
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере