unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Фонд Ага Хана

    Фонд Ага Хана (AKF) – прыватная, міжнародная, неканфесійная, няўрадавая арганізацыя, заснаваная ў Швейцарыі ў 1967 г. Яго Высокасцю прынцам Карымам Ага Ханам IV. Яе дзейнасць пераважна сканцэнтраваная на патрэбах сельскіх абшчын горных, прыбярэжных і бедных рэсурсамі раёнаў. Штаб-кватэра фонду размешчана ў Жэневе, а яго філіялы адкрыты ў краінах Усходняй Афрыкі, Паўднёвай Азіі, Еўропы і Амерыкі. Фонд імкнецца да развіцця і прасоўванні ўстойлівых рашэнняў такіх глабальных праблем як беднасць, голад, непісьменнасць і хваробы. Фонд Ага Хана з'яўляецца агенцтвам Сеткі Развіцця Ага Хана, групы агенцтваў, якія працуюць у сферы навакольнага асяроддзя, аховы здароўя, адукацыі, архітэктуры, культуры, мікрафінансавання, развіцця сельскай мясцовасці, скарачэння стыхійных бедстваў, садзейнічання развіццю прыватнага бізнесу і аднаўленню гістарычных гарадоў.

        Варыянты назвы
    Aga Khan Foundation (англійская мова)
    AKF (скарачэнне, англійская мова)
    АКФ (скарачэнне)

        Крыніцы iнфармацыі
    The Aga Khan Rural Support Program: a third evaluation. ― Washington, 1996.
    Электронны дакумент.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт "Программа развития Организации Объединенных Наций в Кыргызской Республике".
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт "Cataloxy.ru".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере