unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Абчак, вёска (Мінскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца ў 1639 г. У 1677 г. – вёска маёнтка Лошыца, шляхецкая ўласнасць, у Мінскіх павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. З 1919 г. – у БССР. Са жніўня 1924 г. – цэнтр сельсавета Смілавіцкага раёна Мінскай акругі (да 26.07.1930 г.). З 1926 г. – у Лугаваслабодскім сельсавеце, з ліпеня 1931 г. – у Пухавіцкім, з мая 1935 г. – у Мінскім раёнах. З лютага 1938 г. – у Мінскай вобласці. У ліпені 1984 г. з вёскай з'яднаўся пасёлак Абчак.
    Знаходзіцца ў Лугаваслабодскім сельсавеце Мінскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Апчак, вёска

        Гл. таксама
    Обчак, деревня (Минский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 5. Магілёўская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2008.
    Апчак : гісторыя адной вёскі / Раіса Аўчыннікава. ― Мінск, 2016. (Першае ўпамінанне 1639 г.)
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 20.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере