unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Маршак, Яфім Майсеевіч (сельская гаспадарка ; будаўніцтва ; 1905—1985)

    Месца нараджэння: м. Койданава Мінскага павета (цяпер г. Дзяржынск Мінскай вобласці). Член Саюза архітэктараў СССР (з 1935). Заслужаны будаўнік Таджыкскай ССР (1964). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1931), аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце арганізацыі тэрыторыі (1935). Працаваў планавіком калгасных цэнтраў; у 1935–1937 гг. – навуковы супрацоўнік у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. У розныя часы працаваў таксама галоўным інжынерам трэста зернесаўгасаў, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва Міністэрства саўгасаў СССР, аддзела Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, начальнікам майстэрняў Упраўлення па справах архітэктуры Літоўскай ССР, дырэктарам праектнага інстытута "Таджикгипрострой". У 1968–1971 гг. – галоўны спецыяліст тэхнічнага аддзела Белгіпрасельбуда.
    Тэматыка публікацый: арганізацыя працы ў калгасах Беларусі; планіроўка і забудова сельскіх населеных пунктаў і інш.

        Гл. таксама
    Маршак, Ефим Моисеевич (сельское хозяйство ; строительство ; 1905—1985) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Пастаянная калгасная брыгада на пастаянным вытворчым участку / А. Барысевіч, Е. Маршак і З. Горфінкель. — Менск [Мінск] , 1933.
    Архитекторы Советской Белоруссии : биографический справочник. — Минск, 1991.
    Навуковыя работнікі БССР. — Мінск, 1936. (1БА506769К).
    Сайт Беларускага саюза архітэктараў. Дата звароту: 12.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере