unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Маляўка, Мікола (пісьменнік ; нар. 1941)

    Месца нараджэння: в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Паэт, празаік, перакладчык. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Выкладаў у школах Гродзенскай і Мінскай абласцей. З 1967 – загадчык аддзела пісьмаў і масавай работы нясвіжскай раённай газеты "Чырвоны сцяг", з 1969 – старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1975 – старшы рэдактар рэспубліканскага метадычнага кабінета Міністэрства культуры БССР, з 1976 – старшы рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1980 – супрацоўнік часопіса "Вясёлка". Друкуецца з 1957 г.
    Аўтар вершаў, паэмы, балад, казак, апавяданняў, нарысаў, рэцэнзій, сатырычных і гумарыстычных твораў.

        Вариантная форма имени
    Маляўка, Мікалай Аляксандравіч (пісьменнік ; нар. 1941)

        См. также
    Малявка, Микола (писатель ; род. 1941) (на другом языке)

        Источники информации
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1994.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере