unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Маладняк", усебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў

    Аб'яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў, якое існавала з лістападу 1923 г. да лістападу 1928 г. Узнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе "Маладняк". Заснавальнікі: М. Чарот, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча. З цягам часу ў аб'яднанні выспеў крызіс, вынікам якога стаў раскол арганізацыі і выхад з яе складу ў маі 1926 г. многіх членаў (Чорны, Крапіва, Дубоўка, Бабарэка, Глебка, Пушча, Лужанін і інш.), а на мяжы 1927–1928 гг. – і асноўнага кіравальнага ядра (Чарот, Зарэцкі, Вольны, Дудар, Сташэўскі і інш.). Аб'яднанне рэарганізавана ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП).
    Творчая праграма была сфармулявана ў дэкларацыі (снежань 1924 г.): "…ідэі матэрыялізму, марксізму і ленінізму ажыццявіць у беларускай мастацкай творчасці"; мастацкі вобраз павінен аб'ектыўна адпавядаць рэальнасці. Творчасць маладнякоўцаў была прасякнутая пафасам сцвярджэння сацыялістычнага ладу, вызначалася пошукамі новых мастацкіх форм і сродкаў. Аднак многія з сяброў абвяшчалі літаратурную спадчыну перажыткам старога грамадства, захапляліся арыгінальнічаннем, фармалістычным штукарствам ("бурапена"). У сваёй дзейнасці аб'яднанне кіравалася ўказаннямі кампартыі, было цесна звязанае з камсамолам.

        Варыянты назвы
    Усебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў "Маладняк"

        Гл. таксама
    "Маладняк", всебелорусское объединение поэтов и писателей (беларуская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Сайт "Архивы Беларуси".
    Сайт "Архивы Беларуси".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере