unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Няміраў, горад (Вінніцкая вобласць; Украіна)

    У 10–11 стст. на гэтым месцы існавала старажытнарускае паселішча, якое стала горадам Міраў. У час татарскага нашэсця быў цалкам разбураны. Няміраў упершыню ўпамінаецца ў 1506 г. у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Магдэбургскае права – з 1581 г. У 1672–1699 гг. – у складзе Асманскай імперыі, потым у Рэчы Паспалітай. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, мястэчка Брацлаўскага павета Падольскай губерні. З 1923 г. – цэнтр Няміраўскага раёна Вінніцкай акругі УССР. З 1924 г. – пасёлак гарадскога тыпу. З 1932 г. – у Вінніцкай вобласці. З 1985 г. – горад. З 2016 г. – цэнтр Няміраўскай гарадской абшчыны. З 2020 г. – у Вінніцкім раёне.
    Знаходзіцца ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці Украіны.

        Варыянтная форма назвы
    Немирів, горад (украінская мова)

        Гл. таксама
    Немиров, город (Винницкая область; Украина) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вінніцкая вобласць / С. І. Сідор // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 185.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 11 (2). — Москва, 2013.
    Географический энциклопедический словарь: географические названия. — Москва, 2003.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 21.07.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере