unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Зізаній, Стафан (педагог ; каля 1570— )

    Месца нараджэння: с. Пацеліч Львоўскай вобласці, Украіна. Беларускі i ўкраiнскі педагог, пісьменнік-палеміст, царкоўны прапаведнік. Брат Л. Зізанія. Выкладаў у Львоўскай (з 1586, з 1592 – рэктар) і Віленскай (1593–1599) праваслаўных брацкіх школах. У 1595 г. выдаў "Катэхізіс" на беларускай і польскай мовах, які на праваслаўным саборы ў Навагрудку (1596) асуджаны як ератычны. Творы скіраваны супраць каталіцкага духавенства і папы рымскага.
    З 1599 г. – у Троіцкім праваслаўным манастыры ў Вільні, дзе прыняў імя Сільвестра. У выніку барацьбы з уніятамі быў вымушаны тэрмінова пакінуць Вільню.

        Варыянтная форма імя
    Куколь, Стафан Іванавіч (педагог ; каля 1570— ) (сапраўднае імя)
    Сільвестр (каля 1570— ) (духоўнае імя)
    Тустаноўскі, Стафан Іванавіч (педагог ; каля 1570— ) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Зизаний, Стефан (педагог ; около 1570— ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1993.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
    Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
    Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2001.
    Большая российская энциклопедия. В 63 т. Т. 10. — Москва, 2008. (Гады жыцця: каля 1570–каля 1621.)
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006. (Годы жизни: около 1570— .)
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере