unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чыжэвічы, вёска (Салігорскі раён)

    Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 16 ст. У 1566 г. – сяло, у складзе маёнтка Мецявічы, шляхецкая ўласнасць, у Навагрудскім ваяводстве. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1800 г. – уласнасць князя Д. Радзівіла, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. – у Старобінскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Са студзеня 1919 г. – у БССР. Са жніўня 1924 г. сяло – цэнтр Чыжэвіцкага сельсавета Старобінскага раёна Слуцкай, з чэрвеня 1927 г. да ліпеня 1930 г. – Бабруйскай, з чэрвеня 1935 г. – Слуцкай акруг, з лютага 1938 г. – у Мінскай вобласці. З верасня 1944 г. – у Бабруйскай, са студзеня 1954 г. – у Мінскай абласцях. Са снежня 1962 г. – вёска ў Любанскім, са студзеня 1965 г. – у Салігорскім раёнах. У 1924–2012 гг. – цэнтр сельсавета.
    Знаходзіцца ў Чыжевіцкім сельсавеце Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Ціжэвічы, вёска

        Гл. таксама
    Чижевичи, деревня (Солигорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 28.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере