unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр (вёска Гнесічы, Навагрудскі раён)

    Заснаваны сынам Літоўскага князя Тройната вялебным Елісеем Лаўрышаўскім каля 1225 г. на левым беразе ракі Нёман каля старажытнага Навагрудка. У 1530 г. манастыр спустошаны. Адраджэнне прадпрынята каля 1590 г., але ўжо на іншым месцы – у межах цяперашняга с. Лаўрышава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1615 г. кляштар стаў належаць Базыльянскаму ордэну.
    У апошні раз манастырскі комплекс адбудаваны ў 1775–1780 гг. Ён складаўся з драўляных пабудоў: царквы (захавалася да нашых дзён), званіцы, жылога корпуса, а таксама з невялікай каменнай пабудовы, дзе знаходзіліся бібліятэка і склад. У 1836 г. кляштар скасаваны.
    Другое яго адраджэнне прадпрынята ў пачатку XX ст. Але мясціна праіснавала нядоўга. У 1915 г. у выніку наступальных дзеянняў нямецкіх войскаў храм згарэў.
    Трэцяе адраджэнне храма адбылося ў 1993 г. У 1997 г. адноўлена манастырская царква. У 1998 г. манастыр асвечаны ў гонар вялебнага Елісея Лаўрышаўскага. У 2007 г. парафіяльная супольнасць пераўтворана ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр (інфарм. на 2008 г.).

        Варыянты назвы
    Лаўрышаўскі манастыр (вёска Гнесічы, Навагрудскі раён)
    Свята-Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр (вёска Гнесічы, Навагрудскі раён)

        Гл. таксама
    Свято-Елисеевский Лавришевский мужской монастырь (деревня Гнесичи, Новогрудский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Тайга Лаўрышаўскага манастыра: шлях да разгадак / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. — 2015. — № 11. — С. 50—57.
    Сайт Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Интернет-портал "Россия в красках".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере