unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Калубовіч, Аўген Тодаравіч (1912—1987)

    Месца нараджэння: в. Ціхінічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскi раён Гомельскай вобласці). Беларускі гiсторык, пісьменнік, лiтаратуразнавец, грамадска-палiтычны і культурны дзеяч, настаўнік. У 1930 г. арыштаваны за прыналежнасць да тайнай беларускай нацыяналістычнай арганізацыі, прыгавораны да 3 гадоў канцлагераў, вярнуўся ў Беларусь у 1933 г. Настаўнічаў у Хойніцкім раёне; у 1934–1935 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Мінску. У 1939 г. скончыў Мінскі педагагічны інстытут, працаваў кансультантам-метадыстам Наркамасветы БССР. У перыяд акупацыі супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі. З 1944 г. у эмiграцыi (Германiя, ЗША). З 1947 г. – у складзе Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР); быў прэм’ер-міністрам урада БНР.

        Варыянтная форма імя
    А. К. (1912—1987) (псеўданім)
    Верасень, А. (1912—1987) (псеўданім)
    Калубовіч, Яўген Тодаравіч (1912—1987)
    Каханоўскі, Аўген Тодаравіч (1912—1987) (псеўданім)
    Каханоўскі, Аўген (1912—1987) (псеўданім)
    Ясенскі, А. (1912—1987) (псеўданім)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Беларусь : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 6. — Мінск, 1995.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч. — Мінск, 2002.
    БД "Беларусь у падзеях i асобах".
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 10.07.2020. Год нараджэння: 1910.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере