unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сматрыцкі, Мялецій (каля 1578—1633)

    Месца нараджэння: мястэчка Смотрыч (цяпер пасёлак гарадскога тыпу Дунаевецкага раёна Хмяльніцкай вобласці, Украіна). Беларускi i ўкраiнскi грамадска-палiтычны i царкоўны дзеяч, пiсьменнiк-палемiст, мыслiцель, вучоны.
    Пачатковую адукацыю атрымаў у праваслаўнай школе ў Астрозе, першым рэктарам якой быў яго бацька Герасім Сматрыцкі. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Нюрнбергскім, Лейпцыгскім, Вітэнбергскім універсітэтах, атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1617 г. пастрыжаны ў манахі пад імем Мялецій. З 1620 г. – архіепіскап Полацкі, епіскап Віцебскі і Мсціслаўскі. Спачатку выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596 г., потым у 1627 г. тайна, а ў 1628 г. адкрыта перайшоў на бок уніятаў.
    Аўтар палемічных царкоўных прац і першай падрабязнай граматыкі царкоўна-славянскай мовы (1619), якая стала адным з самых аўтарытэтных падручнікаў па славянскім мовазнаўстве.

        Варыянтная форма імя
    Teophіl Ortolog (каля 1578—1633) (псеўданім, лацінская мова)
    Мялецій (Сматрыцкі, Максім Герасімавіч ; архіепіскап Полацкі ; каля 1578—1633)
    Сматрыцкі, Максім Герасімавіч (каля 1578—1633) (свецкае імя)
    Смотрицький, Мелетій (каля 1578—1633) (украінская мова)
    Тэафіл Арфалог (каля 1578—1633) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Smotrycki, Melecjusz (каля 1578—1633) (польская мова)
    Смотрицкий, Мелетий (около 1578—1633) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008. (Год нараджэння: 1577.)
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002. (Год нараджэння: 1577.)
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1994.
    Асветнікі зямлі Беларускай, Х – пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2001.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск, 2001.
    Архиепископ Мелетий // Полоцкое Радование : Свято-Евфросиниевские Торжества 1910 года. — Полоцк, 2010. — С. 28. (Год нараджэння: 1577 (1578?).)
    БД "Беларусь у падзеях i асобах".
    БД "Авторитетные файлы" Нацыянальнага інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра ЛІБНЕТ. Год нараджэння: каля 1578. Дата звароту: 29.08.2018.
    БД "Справочник имен лиц" Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Год нараджэння: каля 1578. Дата звароту: 29.08.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере