unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нацыянальны музей у Львове імя Андрэя Шаптыцкага

    Заснаваны ў 1905 г. грэка-каталіцкім мітрапалітам А. Шаптыцкім пад назвай "Царкоўны музей". У 1909 г. перайменаваны ў "Нацыянальны музей імя мітрапаліта Андрэя графа на Шапцічах Шаптыцкага", у 1911 г. – у Нацыянальны музей. Юбілейны навуковы фонд галіцкага мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага. Пазней перайменаваны ў Дзяржаўны музей ўкраінскага мастацтва, пасля – у Львоўскі музей ўкраінскага мастацтва. З 1991 г. – Нацыянальны музей у Львове. Навукова-мастацкі фонд мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага. З 2005 г. – Нацыянальны музей у Львове ім Андрэя Шаптыцкага.
    Зборы музея налічваюць больш за 130 тыс. экспанатаў. Асноўную частку калекцыі складаюць абразы (каля 4 тыс. экспанатаў), народная сакральная разьба, украінскія гравюры XVII – XVIII ст., а таксама карціны Пінселя, Паляёўскага, Філевіча і інш. Сярод рукапісаў і старадрукаў у музеі ёсць творы Ш.Фіёла, пражскія і венскія выданні Францішка Скарыны, выданні Івана Фёдарава, львоўскага брацтва і Кіеўска-Пячэрскай лаўры і інш.

        Варыянты назвы
    Дзяржаўны музей ўкраінскага мастацтва (Львоў) (папярэдні загаловак)
    Львоўскі музей ўкраінскага мастацтва (папярэдні загаловак)
    Национальный музей во Львове имени Андрея Шептицкого (руская мова)
    Національний музей у Львові імені Андрея Шептицького (украінская мова)
    Нацыянальны музей імя А. Шаптыцкага (Львоў)
    Нацыянальны музей імя мітрапаліта Андрэя графа на Шапцічах Шаптыцкага (Львоў) (папярэдні загаловак)
    Нацыянальны музей у Львове. Навукова-мастацкі фонд мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага (папярэдні загаловак)
    Нацыянальны музей. Юбілейны навуковы фонд галіцкага мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага (Львоў) (папярэдні загаловак)
    Царкоўны музей (Львоў) (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Національний музей у Львові імені Андрея Шептицького (украінская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Літопис Національного музею у Львові імені Андрея Шептицького. ― Львів, 2014.
    Партал "Eastculture.eu".
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере