unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кабяк, Алег Вітальевіч (доктар сацыялагічных навук ; нар. 1973)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Сацыёлаг, спецыяліст у галінне тэорыі, метадалогіі і гісторыі сацыялогіі. Доктар сацыялагічных навук (2016), прафесар (2019). Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Сацыялогія", 1995; дактарантура, 2016), аспірантуру Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (1998). Працаваў у Інстытуце эканомікі НАН Беларусі (2006), Мінскім навукова-даследчым інстытуце сацыяльна-эканамічных праблем Мінскага гарвыканкамак (у 2006–2011 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, 2011–2013 – дырэктар інстытута), адначасова на выкладчыцкай працы ў шэрагу вышэйшых навучальных устаноў Мінска (з 1995). У 1998–2005 і з 2016 – у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік сектара эканамічнай сацыялогіі (інфарм. на 2021 г.).
    Навуковыя інтарэсы: эканамічная сацыялогія; тэорыя і метадалогія сацыялогіі; сацыялагічнае мадэляванне.

        Гл. таксама
    Кобяк, Олег Витальевич (доктор социологических наук ; род. 1973) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сацыяльныя інтарэсы жыхароў Беларусі ў сацыялагічным вымярэнні / А. В. Кабяк // Весці БДПУ. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2011. ― № 3. ― С. 25―28.
    Методология социологического моделирования экономического поведения в контексте теории Макса Вебера : автореферат диссертации ... доктора социологических наук : 22.00.01 / Кобяк Олег Витальевич. — Минск, 2016.
    Сайт Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Дата звароту: 22.11.2021.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 22.11.2021.
    Сайт Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
    Сайт факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере