unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Каморскія астравы, дзяржава

    У 1503 г. адкрыта партугальцами. У 1886–1892 гг. устаноўлены пратэктарат над астравамі Анжуан, Гранд-Камор і Махелі. З 1909 г. архіпелаг афіцыйна аб'яўлены французскай калоніяй, а ў 1912 г. адміністрацына далучаны да Мадагаскара. Да 1978 г. – Каморская дзяржава. У 1978–2002 гг. – Федэральная Ісламская Рэспубліка Каморскія Астравы. Уключае тры вялікія астравы: Нгазіджа (Гранд-Камор), Нджуані (Ндзуані, Анжуан), Мвалі (Махелі) і шэраг дробных астравоў. Геаграфічна ў склад Каморскага архіпелага ўваходзіць востраў Маёта (Маорэ), які мае статус "тэрытарыяльнай адзінкі Францыі". Афіцыйная назва – Саюз Каморскіх Астравоў. Сталіца – г. Мароні.
    Знаходзіцца ў Індыйскім акіяне, у паўночнай частцы Мазамбікскага праліва паміж паўночным Мадагаскарам і паўночным Мазамбікам.

        Варыянтная форма назвы
    Comores, дзяржава (французская мова)
    Union des Comores (французская мова)
    Каморская дзяржава (папярэдні загаловак)
    Каморы, дзяржава
    Саюз Каморскіх астравоў
    СКА, дзяржава (скарачэнне)
    Федэральная Ісламская Рэспубліка Каморскія Астравы (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Коморские острова, государство (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998
    Новая Российская энциклопедия. Т. 8 (2). — Москва, 2011.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 13.01.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере