unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сака, Нікола (1891—1927)

    Амерыканскі рабочы, дзеяч рэвалюцыйнага рабочага руху, анархіст. У 1908 г. эмігрыраваў у ЗША з Італіі, шмат гадоў працаваў закройшчыкам на абутковай фабрыцы. У 1920 г. арыштаваны і пазней асуджаны па ілжывым абвінавачванні ў забойстве (разам з Барталамеа Ванцэці). Суд штата Масачусетс прысудзіў іх да смяротнага пакарання; у 1927 г. абодва былі пакараныя на электрычным крэсле. Гэты судовы працэс атрымаў сусветную агалоску, стаў сімвалам недасканаласці судовай сістэмы. У 1977 г. губернатар штата Масачусетс Майкл Дукакіс афіцыйна заявіў аб іх невінаватасці.
    Псеўданім: Нікола Масмакатэлі (узяў яго, калі ў 1917 г. пераехаў у Мексіку, каб пазбегнуць прызыву ў войска на франты Першай сусветнай вайны).

        Гл. таксама
    Сакко, Никола (1891—1927) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сака—Ванцэці працэс // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 9. — С. 316.
    Первый биографический БЭС. — Москва ; Санкт-Петербург, 2007.
    Сакко–Ванцетти дело // Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва ; Тверь, 2006. — С. 1671.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт «Википедия».
    Сайт Мегаэнцыклапедыі Кірылы і Мяфодзія.
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере