unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Хруцкі, Іван Фаміч (мастак ; 1810—1885)

    Месца нараджэння: мястэчка Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці). Беларускі мастак-партрэтыст, майстар пейзажу і нацюрморта. Прадстаўнік старажытнага беларускага роду дробнапамеснай шляхты герба "Ляліва". Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Полацкім ліцэі на факультэце "свабодных мастацтваў" (1827). Пасля вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. З 1839 г. – акадэмік Акадэміі мастацтваў. Пахаваны на фамільных могілках у Захарнічах (цяпер Полацкі раён Віцебскай вобласці).
    Аўтар шматлікіх нацюрмортаў, партрэтаў, пейзажаў; размалёўваў таксама іканастасы ў цэрквах і саборах Вільні і Коўна (1845–1855).

        Варыянтная форма імя
    Chrucki, Jan (1810—1885) (польская мова)

        Гл. таксама
    Хруцкія (род)
    Хруцкий, Иван Фомич (художник ; 1810—1885) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Творы Івана Хруцкага ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь [Выяўленчы матэрыял] = Произведения Ивана Хруцкого в собрании Национального художественного музея Республики Беларусь = L'oeuvre d'Ivan Khroutski la collection du Musee National des Beaux-Arts du Belarus : альбом-каталог / [Т. А. Рэзнік, А. П. Харак, А. Дз. Шапашнікава]. — Мінск, 2010.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1987.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере