unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Скірмунт, Канстанцін (дзяржаўны дзеяч ; 1866—1949)

    Месца нараджэння: в. Моладава (цяпер у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці). Дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Прадстаўнік роду Скірмунтаў, сын землеўладальніка Генрыка. У 1883–1887 гг. вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Адзін з заснавальнікаў Краёвай партыі Літвы і Беларусі (1907). У 1907–1917 гг. – член Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі. Адзін з заснавальнікаў Польскага нацыянальнага камітэта ў Парыжы (жнівень 1917), яго прадстаўнік у Рыме. У 1919–1921 гг. – польскі пасол у Італіі; у 1921–1922 гг. – міністр замежных спраў Польшчы; у 1922–1934 гг. – пасол у Вялікабрытаніі. Аўтар мемуараў (Moje wspomnienia 1866–1945).

        Варыянтная форма імя
    Skirmunt, Konstanty (1866—1949) (польская мова)

        Гл. таксама
    Скірмунты (род)
    Скирмунт, Константин (государственный деятель ; 1866—1949) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Скірмунты / У. М. Вяроўкін-Шэлюта // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 457.
    Скірмунты / Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6. Кн. 1. — С. 321—322.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі (Варшава). Дата звароту: 24.08.2018.
    Генеральны алфавітны каталог кніг на рускай мове (1725–1998) Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Дата звароту: 24.08.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере