unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Штаўфены (дынастыя)

    Швабскі княжацкі род; герцагі Швабіі (1079–1268), каралі Германіі і імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (1138–1254), каралі Сіцыліі (1194–1266). Названы ў гонар радавога замка ў Швабіі Гогенштаўфен (Штаўфэн). Род спыніўся па мужчынскай лініі ў 1268 г. са смерцю герцага Конрадзіна, па жаночай лініі ў 1270 г. са смерцю Маргарыты, ландграфіні Цюрынгіі.
    Найбольш вядомыя прадстаўнікі: Конрад III (1093–1152); Фрыдрых I Барбароса (1122–1190); Генрых VI (1165–1197); Філіп Швабскі (каля 1176–1208); Фрыдрых II (1194–1250); Конрад IV (1228–1254); Манфрэд (1232–1266); Конрадзін (1252–1268).

        Варыянтная форма радавога імя
    Hohenstaufen (дынастыя) (нямецкая мова)
    Staufen (дынастыя) (нямецкая мова)
    Гогенштаўфены (дынастыя)

        Гл. таксама
    Штауфены (династия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 35. — Москва, 2017.
    Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва ; Тверь, 2006.
    Европейские династии : полный генеалогический справочник / И. С. Семенов. — Москва, 2006.
    Первый толковый БЭС. — Санкт-Петербург ; Москва, 2006.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 16.02.2023.
    Сайт "Хронос". Біяграфічны даведнік. Дата звароту: 16.02.2023.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 16.02.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере