unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Станкевіч, Станіслаў Лявонавіч (кнігавыдавец ; 1886—1964)

    Месца нараджэння: в. Арляняты Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Беларускі грамадскі дзеяч, уладальнік беларускай кнігарні, кнігавыдавец, асветнік, паэт. У 1903–1919 гг. жыў у Пецярбургу, працаваў у аптэках. З 1920 г. у Вільні. У 1926 г. адкрыў уласную беларускую кнігарню. Разам з З. Верас выдаваў беларускія адрыўныя календары. Публікаваўся ў перыядычным друку. Арыштаваны НКДБ (30.10.1945), асуджаны на 10 гадоў высылкі ў Пермскую вобласць, Расія. Вярнуўся ў Вільнюс у 1954. Рэабілітаваны ў 1957. Напісаў аўтабіяграфічную паэму "Лявонава доля".
    Большая частка вершаў захавалася ў рукапісах, у сямейным архіве яго дзяцей Міраславы Русак і Яраслава Станкевіча.
    Аўтарства прыжыццёвых зборнікаў паэзіі "Сьмех ня грэх" (1926) і "З майго ваконца" (1928), выдадзеных у Вільні, выклікае спрэчкі. Па ўспамінах дачкі, аўтарам з'яўляецца бацька – Станіслаў Лявонавіч Станкевіч, а згодна з біябібліяграфічным слоўнікам "Беларускія пісьменнікі", аўтар – яго аднавясковец, літаратуразнавец Станіслаў Станкевіч (1907—1980).

        Варыянтная форма імя
    Станкевич, Станислав Леонович (книгоиздатель ; 1886—1964) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Паэзія Станіслава Станкевіча / М. У. Мікуліч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук : навукова-тэарэтычны часопіс. ― 2008. ― № 1. ― С. 34―40. (3ОК15177)
    Лявонава доля : Успаміны пра майго бацьку С. Станкевіча / Міраслава Русак. ― Вільнюс, 2000. (1Н//111798(039))
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Сайт "Marakou.by". Дата звароту: 29.08.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере