unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Брэсцкі кляштар аўгусцінцаў, комплекс будынкаў

    Існаваў з пачатку 15 ст. да 1830 г. Заснаваны каля 1410 г. вялікім князем ВКЛ Вітаўтам. Кляштар і першы драўляны касцёл Найсвяцейшай Тройцы знаходзіліся ў прадмесці паміж рэкамі Мухавец і Укрынка (згарэлі ў 1666 г.). У 1672 г. брастчане ахвяравалі ім пляцы на рынку. Касцёл неаднаразова адбудоўваўся. У 1830 г. кляштар скасаваны, будынкі перададзены ваеннаму ведамству ў сувязі з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці. Касцёл перабудаваны пад Мікалаеўскую царкву (захаваўся часткова).

        Варыянтная форма назвы
    Берасцейскі кляштар аўгусцінцаў, комплекс будынкаў
    Кляштар аўгусцінцаў, комплекс будынкаў (Брэст, горад)

        Гл. таксама
    Брестский монастырь августинцев, комплекс зданий (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере