unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нясвіжскі кляштар бенедыкцінак, комплекс будынкаў (Мінская вобласць)

    Помнік архітэктуры барока. Кляштар і касцёл Святой Яўфіміі (жонкі М. К. Радзівіла Сіроткі) будаваліся адначасова ў 1590–1596 гг. з цэглы (архітэктар Дж. М. Бернардоні). Кляштар меў абарончае значэнне. Перабудоўваўся ў 17–18 стст., у 1864 – 1866 гг. перададзены праваслаўнай царкве. У 1877 г. кляштар скасаваны і будынкі перададзены пад Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У 1920–1945 гг. кляштар зноў дзейнічаў. Захаваліся вежа-брама, жылы корпус з касцёлам, гаспадарчыя карпусы. Уцалелі рэшткі абарончых валоў. Цяпер у будынку кляштара размешчаны педагагічны каледж.
    Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне Нясвіжа.

        Варыянтная форма назвы
    Касцёл Святой Эўфеміі і кляштар бенедыкцінак, комплекс будынкаў (Нясвіж, горад; Мінская вобласць)
    Касцёл Святой Яўфіміі і кляштар бенедыкцінак, комплекс будынкаў (Нясвіж, горад; Мінская вобласць)
    Кляштар бенедыкцінак, комплекс будынкаў (Нясвіж, горад; Мінская вобласць)
    Нясвіжскі касцёл і кляштар бенедыкцінак, комплекс будынкаў

        Гл. таксама
    Несвижский монастырь бенедиктинок, комплекс зданий (Минская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.
    Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2001.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере