СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Буцянёвы (род) |
Расійскі дваранскі род. Вядомы тры галіны, якія занесены ў радавод Тульскай, Цвярской і Наўгародскай губерняў. Цвярская і наўгародская лініі перапыніліся ў 19 ст.
Тульская галіна роду вядзе пачатак ад Рамана Буцянёва, якому рускі цар Васіль Шуйскі падарыў маёнтак у Тульскай губерні (17 ст.).
Адзін з прадстаўнікоў гэтай галіны роду Апалінарый Пятровіч Буцянёў быў жанаты на графіні Марыі Ірынееўне Храптовіч. Пасля смерці ў 1891 г. апошняга прадстаўніка графскай галіны роду Храптовічаў Міхаіла Ірынеевіча Храптовіча прозвішча і тытул перайшлі да прадстаўнікоў роду Буцянёвых. Іх нашчадкам было дазволена называцца графамі Храптовічамі-Буцянёвымі. Герб графаў Храптовічаў-Буцянёвых унесены ў "Агульны гербоўнік дваранскіх родаў Усерасійскай імперыі" ("Общий гербовник дворянских родов Всероссийской империи", ч. 16).
У першай палове 20 ст. прадстаўнікі роду эмігрыравалі ў краіны Еўропы і Амерыкі.
Варыянтная форма радавога імя
Bouteneff (род) (англійская мова) |
Chreptowicz-Bouteneff (род) (англійская мова) |
Бутеневы (род) (руская мова) |
Бутенёвы (род) (руская мова) |
Буценевы (род) |
Буценёвы (род) |
Храптовічы-Буценевы (род) |
Храптовічы-Буценёвы (род) |
Храптовічы-Буцянёвы (род) |
Хрептовичи-Бутеневы (род) (руская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы iнфармацыі
The Bouteneff family chronicle / Michael C. Bouteneff. ― New York, 1989.
Храптовічы / Анатоль Грыцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 82.
Перелом (1939―1942) / О. А. Хрептович-Бутенева. ― Париж, 1984.
Сайт "Gerbovnik.ru".
Сайт Цэнтра "Экумена".
Сайт "Википедия".
БД "Воспоминания о ГУЛАГе и их авторы" (книга: Перелом (1939―1942) / О. А. Хрептович-Бутенева).
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |