unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Pawłowicz, Edward Bonifacy (1825—1909) (польская мова)

    Месца нараджэння: м. Тургеляй Віленскай губерні (цяпер Вільнюскі павет, Літва). Грамадскі дзеяч, мемуарыст, мастак, асветнік. Прадстаўнік шляхецкага роду герба "Ясенчык". Дзяцінства правёў на Навагрудчыне. Вучыўся ў Жыровічах, Слоніме, Слуцку. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1853). З 1859 г. – выкладчык гімназіі ў Навагрудку. За ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. высланы ў Петразаводск, потым у Алонец, Екацярынаслаў. Вярнуўся ў Навагрудак у 1867 г. З 1870 г. жыў у Львове; падрыхтаваў і выдаў там каталогі фондаў музея Любамірскіх.
    Аўтар успамінаў, у якіх змешчаны звесткі пра культурна-грамадскае і літаратурнае жыццё Беларусі 1840–1860-х гг., побыт беларусаў і інш. Пісаў на польскай мове.
    Як мастак працаваў пераважна ў жанры партрэта; пакінуў таксама замалёўкі Навагрудка; пісаў абразы.

        Варыянтная форма імя
    Edward znad Świtezi (1825—1909) (псеўданім, польская мова)
    Jasieńczyk (1825—1909) (псеўданім, польская мова)
    Pawlowicz, Edward (1825—1909)

        Гл. таксама
    Паўловіч, Эдвард Баніфацы (1825—1909) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Wspomnienia z nad Wilji i Niemna : studya, podroze / przez Edwarda Pawłowicza. — Lwόw, 1883.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 2 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003.
    БД "VIAF (Virtual International Authority File)". Дата звароту: 13.11.2018.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 13.11.2018.
    Сайт "Помни про : электронный мемориал". Дата звароту: 13.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере