unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Шыла, Мікалай Язэпавіч (грамадскі дзеяч ; журналіст ; 1888—1948)

    Месца нараджэння: в. Бакшты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. За рэвалюцыйную дзейнасць асуджаны ў 1906 г. Сябра Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1909 г. супрацоўнічаў з газетай "Наша ніва". Удзельнічаў у рабоце Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні. Удзельнічаў у Першым Усебеларускім з'ездзе (1917). У 1918 г. – сябра Рады БНР. У 1918–1919 гг. настаўнічаў у Будслаўскай беларускай гімназіі. З 1921 г. – зноў у Вільні. Рэдагаваў газету "Змаганьне", "Голас беларуса" (1923–1924). З 1939 г. працаваў у рэдакцыі вілейскай абласной газеты "Вілейская праўда" (пазней перайменавана ў "Сялянскую газету"). З 1944 г. жыў у Германіі. Быў адным з рэдактараў часопіса беларускай эміграцыі "Шляхам жыцця". Пакінуў успаміны, у тым ліку пра А. Гаруна, Я. Купалу, Б. Эпімах-Шыпілу і інш.

        Варыянтная форма імя
    Šìlo, Mìkola (1888—1948)
    M. Š. (1888—1948) (псеўданім)
    Šyla, Mìkalaj (1888—1948)
    Шыла, Мікола (1888—1948)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
    "Zabojstwa u domie № 37" : fars u wadnym akcie / F. Rutkoŭski. — Wilnia, 1936.
    БД "VIAF. Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл". Дата звароту: 25.09.2023.
    БД "Вікіпедыя". Дата звароту: 25.09.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере