unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

СССР. Дзяржаўны планавы камітэт

    Дзяржплан СССР – дзяржаўны орган, якi ажыццяўляў агульнадзяржаўнае планаванне развіцця народнай гаспадаркі СССР і кантроль выканання народнагаспадарчых планаў.
    Утвораны ў 1921 г. Неаднаразова мяняў назвы: Дзяржаўная агульнапланавая камісія пры Савеце працы і абароны РСФСР (1921–1923); Дзяржаўная планавая камісія пры Савеце працы і абароны СССР (1923–1931), пры Савеце Народных Камісараў СССР (1931–1946), пры Савеце Міністраў (СМ) СССР (1946–1948); Дзяржаўны планавы камітэт пры СМ СССР (1948–1955), на яго базе былі створаны Дзяржаўная эканамічная камісія СМ СССР па бягучаму планаванню народнай гаспадаркі (1955–1957) і Дзяржаўная камісія СМ СССР па перспектыўным планаванні народнай гаспадаркі (1955–1957); Дзяржаўны планавы камітэт СМ СССР (1957–1963; 1965–1991), у 1963–1965 гг. – пры Вышэйшым савеце народнай гаспадаркі СССР. Пасля скасавання Дзяржплана СССР яго функцыі перададзены Міністэрству эканомікі і прагназавання СССР (1991).

        Варыянты назвы
    Дзяржаўны планавы камітэт Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР
    Дзяржаўны планавы камітэт Савета Міністраў СССР
    Дзяржаўны планавы камітэт СССР
    Дзяржплан СССР (скарачэнне)
    СССР. Савет Міністраў. Дзяржаўны планавы камітэт

        Гл. таксама
    СССР. Государственный плановый комитет (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Паведамленне Дзяржаўнага планавага камітэта СССР і Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення СССР аб выніках выканання чацвертага (першага пасляваеннага) пяцігадовага плана СССР на 1946–1950 гады. — Мінск, 1951.
    Сайт "Путеводители по российским архивам". Дата звароту: 03.03.2021.
    Сайт энцыклапедыі "Сусветная гісторыя". Дата звароту: 03.03.2021.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 03.03.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере