unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Зінчанка, Марына Юр'еўна (гісторык ; нар. 1985)

    Месца нараджэння: г. Віцебск. Гісторык. Скончыла гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці "Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны" (2007); аспірантуру гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Айчынная гісторыя" (2011). У 2007–2008 гг. – выкладчык кафедры сацыяльнай і педагагічнай работы факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. У 2011–2019 гг. – выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, г. Мінск. З 2020 г. – навуковы супрацоўнік лабараторыі даследаванняў дзяржаўнай кадравай палітыкі НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навуковы супрацоўнік аддзела навукова-інфармацыйнай работы Інстытута гісторыі НАН Беларусі (інфарм. на 2023 г.).
    Сфера навуковых інтарэсаў: праблемы развіцця грамадска-палітычнай сферы ў кантэксце станаўлення дзяржаўнасці Беларусі ў 1917–1991 гг.; гісторыя знешнепалітычнай дзейнасці БССР, станаўленне і развіццё савецкай “народнай дыпламатыі” і гуманітарнага супрацоўніцтва савецкай Беларусі.

        Гл. таксама
    Зинченко, Марина Юрьевна (историк ; род. 1985) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна : зборнік навуковых артыкулаў [навукова-практычнай канферэнцыі, ліпень 2022 г., г. Сянно, Віцебская вобласць / укладальнік А. В. Бараноўскі ; рэдкалегія: В. Л. Лакіза (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2023.
    Сайт Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Дата звароту: 10.05.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере