unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Černý, Adolf (1864—1952) (чэшская мова)

    Чэшскі паэт, публіцыст, вучоны-славіст, фалькларыст, дыпламат, грамадскі дзеяч. Заснавальнік чэшскай сарабістыкі. Доктар філалагічных навук (1946). Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1925). Заснавальнік часопіса "Славянскі агляд" ("Slovanský přehled"; 1898), у 1925–1932 гг. – яго галоўны рэдактар. У 1898–1904 гг. – загадчык Этнаграфічнага музея (Прага). 1901–1920 гг. – выкладчык славянскіх моў (польскай, сербскай, сербска-харвацкай) Карлава ўніверсітэта ў Празе. У 1918–1927 гг. – у міністэрстве замежных спраў незалежнай Чэхаславацкай Рэспублікі.
    Навуковыя інтарэсы: грамадскае, культурнае і літаратурнае жыццё славянскіх народаў; літаратура і фальклор лужыцкіх сербаў. Запісваў таксама беларускі фальклор; аўтар артыкулаў, прысвечаных беларускім газетам "Наша доля" і "Наша ніва", лiтаратурнаму руху на Беларусі і інш.
    Пад псеўданімам Ян Рокіта (Jan Rokyta) выдаваў свае паэтычныя творы. Іншыя псеўданімы: Jiří Rubín; Ant. Štovík; A. Pravda; A. Štika; Bohuš Dobroslavský; Handrij Čornakec; Jan Hořký.

        Гл. таксама
    Чэрны, Адольф (1864—1952) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Беларускі фальклор : энцыклапедыя. [У 2 т.]. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Энциклопедический словарь. [В 86 т.]. Т. 38а (76) / издатели: Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. ― Санкт-Петербург, 1903.
    Praha a Lužičtí Srbové : sborník z mezinárodní vědecké konference ke 140. výročí narození Adolfa Černého (Praha 25. — 26.11.2004). ― Praha, 2005.
    БД "VIAF (Virtual International Authority File)". Дата звароту: 09.11.2018.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 09.11.2018.
    Сайт "Викитека". Дата звароту: 09.11.2018.
    Сайт "Wikipedie". Дата звароту: 09.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере