unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Vītoliņš, Jēkabs (доктар мастацтвазнаўства ; 1898—1977) (латышская мова)

    Латышскі музыказнавец. Доктар мастацтвазнаўства (1960; Масква). Скончыў Латвійскую кансерваторыю (1924), у 1929–1931 гг. стажыраваўся Венскім, у 1936–1937 гг. – Парыжскім (Сарбоне) універсітэтах. У 1925–1929 гг. – загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнай оперы Латвіі; 1928–1938 гг. выкладаў спевы і музычна-тэарэтычныя прадметы ў Рыжскім настаўніцкім інстытуце. У 1932–1939 гг. – рэдактар часопіса "Musikas Apskats" (("Музычны агляд"). З 1938 г. – дацэнт, у 1941–1962 гг. – прафесар Латвійскай кансерваторыі, у 1940–1941, 1957–1962 гг. – загадчык кафедры гісторыі музыкі. З 1946 г. – старшы навуковы супрацоўнік і кіраўнік аддзела музычнага фальклору Інстытута этнаграфіі і фальклору АН Латвійскай СССР (пазней Інстытута мовы і літаратуры). Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1958).
    Даследаванні ў галіне гісторыі латышскай музыкі і музычнага фальклору.
    Псеўданім: Dandens.

        Гл. таксама
    Витолиньш, Екабс (доктор искусствоведения ; 1898—1977) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Gadskārtu ieražu dziesmas [Ноты] : latviešu tautas mūzika : [для голасу без суправаджэння] / Jēkabs Vītoliņš. — Rīgā, 1973.
    Исследования в области латышской народной музыки : автореферат диссертации ... доктора искусствоведения / Витолинь Яков Янович. — Ленинград, 1960.
    Музыка : большой энциклопедический словарь. — Москва, 1998.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 26.04.2024.
    Сайт Garamantas.lv. Дата звароту: 26.04.2024.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 26.04.2024.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 26.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере