unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Станкевіч, Станіслаў (палітычны дзеяч ; літаратуразнавец ; 1907—1980)

    Месца нараджэння: д. Арляняты Ашмянскага павета Віленскай губерніі (зараз Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Пляменнік беларускага лінгвіста Яна Станкевіча. Скончыў Віленскі універсітэт, доктар філасофіі (1936 г.) у галіне польскай і славянскай літаратуры. Эмігрант (з 1944 г.). Пасля 1945 г. – у Германіі; з 1962 г. – у ЗША. Памёр у Нью-Ёрку.
    Арганізатар беларускай дыяспары ў Германіі, дырэктар Мюнхенскага інстытута вывучэння СССР, журналіст радыё "Свабода". Аўтар кніг пра Я. Купалу і беларускую савецкую літаратуру.
    Літаратурную дзейнасць пачаў у 1920-я г. Згодна біябібліяграфічнаму слоўніку "Беларускія пісьменнікі", ён – аўтар паэтычных зборнікаў "Смех не грэх" ("Śmiech nia hrech") і "З майго ваконца" ("Z majho wakonca"), якія выйшлі ў Вільні ў 1926 і 1928 гг. Па другой версіі, аўтарам зборнікаў з'яўляецца яго аднавясковец, кнігадрукар Станіслаў Лявонавіч Станкевіч (1886–1964).

        Варыянтная форма імя
    Stankevich, S. (1907—1980) (англійская мова)
    Stankievič, Stanisłaǔ (1907—1980)
    Stankievic, Stanisłaǔ (1907—1980)
    Stankiewicz, Stanisław (1907—1980) (польская мова)
    Дзівасіл (1907—1980) (псеўданім)
    Др. Ст. Ст. (1907—1980) (псеўданім)
    Крушыніч, С. (1907—1980) (псеўданім)
    Крушыніч, Ст. (1907—1980) (псеўданім)
    Крыга, Алесь (1907—1980) (псеўданім)
    Скіба, Андрэй (1907—1980) (псеўданім)
    Скіба, А. (1907—1980) (псеўданім)
    Ст. Ст. (1907—1980) (псеўданім)
    Станкевіч, Станіслаў Язэпавіч (1907—1980)
    Станкевіч, Стась (1907—1980)
    Станкевіч, Станіслаў Іосіфавіч (1907—1980)
    Шарупіч, Раман (1907—1980) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Станкевич, Станислав (политический деятель ; литературовед ; 1907—1980) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Станкевіч Станіслаў / С. Б. Сачанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 6. — Мінск, 1995. — С.669—673. (Форма імя: Станкевіч Станіслаў. Навуковая ступень: доктар філалогіі. Сваяцтва: малодшы брат Янкі Станкевіча.)
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001. (Форма імя: Станкевіч Станіслаў Іосіфавіч. Навуковая ступень: доктар філасофіі.)
    Імёны свабоды / Уладзімір Арлоў. ― Мінск, 2007. (1Н//50077(039)) (Форма імя: Станкевіч Станіслаў Язэпавіч.)
    Сайт Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі.
    Сайт рускай энцыклапедыі "Традиция". Навуковая ступень: доктар філасофіі.
    Сайт свабоднай энцыклапедыі Вікіпедыя. Форма імя: Станкевіч Станіслаў Іосіфавіч. Навуковая ступень: доктар філасофіі.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере