![]() БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Станкевіч, Станіслаў (палітычны дзеяч ; літаратуразнавец ; 1907—1980) |
Месца нараджэння: д. Арляняты Ашмянскага павета Віленскай губерніі (зараз Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Пляменнік беларускага лінгвіста Яна Станкевіча. Скончыў Віленскі універсітэт, доктар філасофіі (1936 г.) у галіне польскай і славянскай літаратуры. Эмігрант (з 1944 г.). Пасля 1945 г. – у Германіі; з 1962 г. – у ЗША. Памёр у Нью-Ёрку.
Арганізатар беларускай дыяспары ў Германіі, дырэктар Мюнхенскага інстытута вывучэння СССР, журналіст радыё "Свабода". Аўтар кніг пра Я. Купалу і беларускую савецкую літаратуру.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1920-я г. Згодна біябібліяграфічнаму слоўніку "Беларускія пісьменнікі", ён – аўтар паэтычных зборнікаў "Смех не грэх" ("Śmiech nia hrech") і "З майго ваконца" ("Z majho wakonca"), якія выйшлі ў Вільні ў 1926 і 1928 гг. Па другой версіі, аўтарам зборнікаў з'яўляецца яго аднавясковец, кнігадрукар Станіслаў Лявонавіч Станкевіч (1886–1964).
Варыянтная форма імя
Stankevich, S. (1907—1980) (англійская мова) |
Stankievič, Stanisłaǔ (1907—1980) |
Stankievic, Stanisłaǔ (1907—1980) |
Stankiewicz, Stanisław (1907—1980) (польская мова) |
Дзівасіл (1907—1980) (псеўданім) |
Др. Ст. Ст. (1907—1980) (псеўданім) |
Крушыніч, С. (1907—1980) (псеўданім) |
Крушыніч, Ст. (1907—1980) (псеўданім) |
Крыга, Алесь (1907—1980) (псеўданім) |
Скіба, Андрэй (1907—1980) (псеўданім) |
Скіба, А. (1907—1980) (псеўданім) |
Ст. Ст. (1907—1980) (псеўданім) |
Станкевіч, Станіслаў Язэпавіч (1907—1980) |
Станкевіч, Стась (1907—1980) |
Станкевіч, Станіслаў Іосіфавіч (1907—1980) |
Шарупіч, Раман (1907—1980) (псеўданім) |
Гл. таксама
Станкевич, Станислав (политический деятель ; литературовед ; 1907—1980) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Станкевіч Станіслаў / С. Б. Сачанка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 6. — Мінск, 1995. — С.669—673. (Форма імя: Станкевіч Станіслаў. Навуковая ступень: доктар філалогіі. Сваяцтва: малодшы брат Янкі Станкевіча.)
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001. (Форма імя: Станкевіч Станіслаў Іосіфавіч. Навуковая ступень: доктар філасофіі.)
Імёны свабоды / Уладзімір Арлоў. ― Мінск, 2007. (1Н//50077(039)) (Форма імя: Станкевіч Станіслаў Язэпавіч.)
Сайт Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі.
Сайт рускай энцыклапедыі "Традиция". Навуковая ступень: доктар філасофіі.
Сайт свабоднай энцыклапедыі Вікіпедыя. Форма імя: Станкевіч Станіслаў Іосіфавіч. Навуковая ступень: доктар філасофіі.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |