unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кірвель, Іван Іосіфавіч (доктар геаграфічных навук ; нар. 1950)

    Месца нараджэння: в. Арцюшы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць. Географ. Доктар геаграфічных навук, прафесар. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972), аспірантуру Цэнтральнага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Міністэрства воднай гаспадаркі СССР (1979). Настаўнічаў у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці (1972–1973), працаваў інжынерам-гідролагам у Беларускім наукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (1973–1976), Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя БССР (1979–1984), на кафедры фізічнай геаграфіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (з 1984), на кафедры экалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 2012 – у Паморскай акадэміі (Akademia Pomorska w Słupsku, г. Слупск, Польшча), прафесар кафедры геаэкалогіі і геаінфармацыі (інфарм. на 2017 г.).
    Бацька Кірвеля Паўла Іванавіча (нар. 1981), кандыдата геаграфічных навук.

        Гл. таксама
    Кирвель, Иван Иосифович (доктор географических наук ; род. 1950)

        Крыніцы iнфармацыі
    Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблівасці і перспектывы развіцця : зборнік навуковых прац. — Брэст, 2008.
    Кірвель Іван Іосіфавіч // Памяць : Шчучынскі раён. — Мінск, 2001. — С. 442.
    Сайт "Виртуальный музей Щучинского". Біяграфія.
    Магілёўскі абласны прафарыентацыйны партал.
    Сайт "Akademia Pomorska w Słupsku".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере