unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вервес, Юрій Григорович (доктар біялагічных навук ; 1946—2021) (украінская мова)

    Месца нараджэння: г. Кіеў (Украіна). Энтамолаг. Доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1991). Скончыў біялагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969), у 1971–2004 гг. – выкладаў там жа, у 1991–2001 гг. – загадчык кафедры заалогіі. У 2005–2007 гг. – загадчык кафедры экалогіі, экалагічнай бяспекі і экалагічных рызык у жыллёва-камунальнай гаспадарцы Дзяржаўнай акадэміі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2008–2011 гг. – вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута аховы раслін Акадэміі аграрных навук Украіны, адначасова (2008–2009) – прафесар кафедры экабіятэхналогіі і біяэнергетыкі Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта "Кіеўскі політэхнічны інстытут". З 2012 г. – вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута эвалюцыйнай экалогіі НАН Украіны.
    Сын літаратуразнаўцаў, дактароў філалагічных навук Вервеса Грыгорыя Давідавіча (1920—2001) і Сідарэнка Галіны Кандрацьеўны (1920–1987).
    Сфера навуковых інтарэсаў: сістэматыка і экалогія двукрылых насякомых, у тым ліку сямействаў Sarcophagidae (саркафагіды) і Calliphoridae (каліфарыды).

        Варыянтная форма імя
    Verves, Yury Grygorovych (1946—2021)

        Гл. таксама
    Вервес, Юрий Григорьевич (доктор биологических наук ; 1946—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Енциклопедія сучасної України. Т. 4. — Київ, 2005.
    Сайт Інстытута эвалюцыйнай экалогіі НАН Украіны. Дата звароту: 13.12.2023.
    Сайт "Вікіпедія" (на ўкраінскай мове). Дата звароту: 13.12.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере