unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Крайко, Ганна Андрэеўна (кандыдат філалагічных навук ; 1916— )

    Месца нараджэння: г. Орша, Віцебская вобласць. Літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1951), дацэнт (1953). Закончыла Магілёўскі педагагічны інстытут (1937), аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1950). Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Оршы, Магілёва, Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, Панамароўскага раёна Чкалаўскай (Арэнбургскай) вобласці (1931–1944), інспектарам Касцюковіцкага райана (1944–1946), інструктарам аргаддзела ЦК прафсаюза работнікаў пачатковай і сярэдняй школы БССР (1946–1947), інспектарам аддзела педагагічных і настаўніцкіх інстытутаў Міністэрства асветы БССР (1947–1948), выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1951–1958).

        Варыянтная форма імя
    Крайко, Анна Андреевна (кандидат филологических наук ; 1916— ) (руская мова)
    Крайко, А. А. (1916— )

        Крыніцы iнфармацыі
    Жыццевы і творчы шлях Э. Л. Самуйлёнка : дысертацыя ... кандыдата філалагічных навук / Крайко А. А. — Мінск, 1950. (Інфармацыя: форма імя – Крайко А. А.; дакумент з фонду ЦНБ НАН Беларусі.)
    Крайко Ганна Андрэеўна // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 40.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере