unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Абрамавічус, Уладас (1909—1965)

    Месца нараджэння: с. Новы Двор (цяпер Наўядварыс, Тракайскі раён, Літва). Бібліёграф, гісторык культуры, паэт. Скончыў Вышэйшую школу журналістыкі ў Варшаве (1934), Вільнюскі ўніверсітэт (1951). Да 1939 г. працаваў у польскім друку, быў рэдактарам часопіса "Ziemia Lidzka". У 1945–1961 гг. – загадчык аддзела рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР.
    Склаў бібліяграфію беларускіх перыядычных выданняў 1861–1944 гг., бібліяграфію беларускай літаратуры 19 ст., апісанне інвентароў феадальнага землеўладання ў Літве. Аўтар даследаванняў і публікацый пра Навагрудскі край, аб пісьменнасці і кнізе ў Літве, пра Валерыя і Тадэвуша Урублеўскіх, Адама Міцкевіча і інш. Аўтар кнігі на літоўскай мове "Тарас Шаўчэнка і Вільнюс"; пісаў таксама на рускай і польскай (вершы) мовах.
    Псеўданімы: Gegužinis, Algirdas; Gegužinis, Vladas; Gegużylis, Algirdas; Łomianny, Władysław; Peregrinus; Wł. A-wicz; Wł. Ab.

        Варыянтная форма імя
    Абрамовіч, Уладзіслаў (1909—1965)

        Гл. таксама
    Abramowicz, Władysław (1909—1965) (польская мова)
    Абрамавичюс, Владас (1909—1965) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Літвы імя М. Мажвідаса. Дата звароту: 14.05.2018.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)». Дата звароту: 14.05.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере