unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Платун, Антон Мартынавіч (дзяржаўны дзеяч ; 1896—1938)

    Месца нараджэння: в. Амлынцы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Дзяржаўны і прафсаюзны дзеяч, публіцыст, рэдактар. Вучыўся ў Нясвіжскім гарадскім вучылішчы. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. На адміністрацыйнай і партыйнай рабоце ў Мазыры, Барысаве, Слуцку (1920–1927). З 1927 г. – старшыня Цэнтральнага праўлення прафсаюза работнікаў асветы БССР, рэдактар часопіса "Прафесійны рух Беларусі". Наркам асветы БССР (1929–1933). Акадэмік БелАН (1931). У 1933 г. зняты з пасады і накіраваны на работу ў Заходнюю Сібір. Арыштаваны ў 1937 г. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1957 г.

        Гл. таксама
    Платун, Антон Мартынович (государственный деятель ; 1896—1938) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016.
    Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    Персанальны сайт Леаніда Маракова.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере