unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нейштадт, Марк Ільіч (кандыдат біялагічных навук ; доктар геаграфічных навук ; 1903—1985)

    Месца нараджэння: г. Невель Віцебскай губерніі (цяпер Пскоўскай вобласці, Расія). Палеагеограф, палеабатанік, балотазнавец. Кандыдат біялагічных навук (1935). Доктар геаграфічных навук (1955), прафесар (1959). Адзін з заснавальнікаў вучэння аб змене прыродных умоў у галацэне. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Батаніка" (1925). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1971). У 1925–1948 гг. – на Цэнтральнай тарфяной доследнай станцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі РСФСР, кіраўнік аддзела тарфяных фондаў і сыравіны (1935–1942), намеснікам дырэктара па навуковай частцы (1943–1948). З 1948 г. – у Інстытуце геаграфіі АН СССР, старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара па навуцы (1957–1970).
    Асноўныя навуковыя інтарэсы былі звязаны з вывучэннем праблем генезісу тарфяных радовішчаў, геаграфіі іх размяшчэння, асаблівасцей сыравінных уласцівасцей торфу, картаграфіі тарфяных рэсурсаў.

        Гл. таксама
    Нейштадт, Марк Ильич (кандидат биологических наук ; доктор географических наук ; 1903—1985) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Геабатанічны аналіз торфа / М. І. Нейштадт, Г. Н. Эндельман. — Мінск, 1935.
    Інфармацыйная сістэма "Архівы Расійскай акадэміі навук". Дата звароту: 21.02.2022.
    Інфармацыйная сістэма "Гісторыя геалогіі і горнай справы". Дата звароту: 21.02.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере