unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кайгародаў, Аляксей Іванавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; 1881—1951)

    Месца нараджэння: г. Ноўгарад (Ніжні Ноўгарад), Расія. Беларускі і расійскі кліматолаг і геафізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (геафізічных навук, 1934), прафесар (1949). Акадэмік АН БССР (1947, член-карэспандэнт з 1936). Закончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1908). З 1919 – у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1930–1938 – дырэктар Беларускай геафізічнай абсерваторыі, з 1938 – у Галоўным упраўленні гідраметслужбы СССР, 1940–1944 – загадчык кафедры метэаралогіі Маскоўскага гідраметэаралагічнага інстытута, з 1945 – загадчык кафедры агульнай фізічнай геаграфіі Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута.
    Навуковыя працы па даследаванні клімата і мікраклімата, сельскагаспадарчай метэаралогіі. Зрабіў класіфікацыю кліматаў зямнога шара.

        Гл. таксама
    Кайгородов, Алексей Иванович (доктор физико-математических наук ; 1881—1951) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
    Беларуская савецкая энцыклапедыя. [У 12 т.] Т. 5. — Мінск, 1972.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 3. — Минск, 2006.
    Люди, события, факты : 80 лет (1931—2011) / Физико-технический институт Национальной академии наук Беларуси. — Минск, 2011. (Інфармацыя на с. 38.)
    Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дата звароту: 19.04.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере