История поисков |
Базовый | Расширенный | Номера/Индексы | Булевский | По словарям |
---|
Справка
"Гомельдрэў", вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне |
У 1879 г. (у 1929 г. па інш. крыніцы) заснавана у Навабеліцы запалкавая фабрыка "Везувій". У 1932 г. на яе базе створаны дрэваапрацоўчы камбінат. У 1937 г. фабрыка аб'яднаная з фанерным заводам у Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат. У гады вайны на камбінаце было наладжана вытворчасць лыжаў для самалётаў, скрыняў для снарадаў і іншых вырабаў для патрэб фронту, а прадпрыемства эвакуіравана ў Сталінград. У 1943 г. адроджаны як фанерна-запалкавы камбінат. У 1971 г. на базе Гомельскага дрэваапрацоўчага камбіната было створана вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне "Гомельдрэў". У яго склад, на правах філіялаў ўвайшлі: фанерна-запалкавы камбінат, мэблевая фабрыка "Прагрэс" (да 1995 г.) і ў 1980 г. – Гомельскі леспрамгас. У 1997 г. шляхам пераўтварэння арэнднага вытворчага дрэваапрацоўчага прадпрыемства "Гомельдрэў" створана ААТ "Гомельдрэў".
Варыянты назвы
Вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне "Гомельдрэў" |
Гомельскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб'яднанне "Гомельдрэў" |
Гл. таксама
Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997. (год заснавання: 1929.)
Сайт ААТ "Гомельдрэў"; год заснавання: 1879 ; Дата звароту 14.04.2018.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |