unicat.nlb.by История поисков 
БазовыйРасширенныйНомера/ИндексыБулевскийПо словарям

Справка

Груздава, вёска (Пастаўскі раён)

    Упершыню згадваецца ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў 1443 г. З 1565 г. – у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні, у 1802 г. у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У 1873 г. – мястэчка ў Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. – сяло. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, з 1922 г. – у Віленскай зямлі (з 1926 г. – Віленскае ваяводства). У 1923 г. мястэчка ў Манькавіцкай гміне Дунілавіцкага павета. З 1927 г. – цэнтр гміны Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. цэнтр Груздаўскага сельсавета ў Пастаўскім раёне Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці, у 1946 г. – сяло. З 1960 г. – у Віцебскай вобласці. У 1960–1985 гг. – у Савіцкім сельсавеце, у 1985–1991 гг. – у Лукашоўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Юнькаўскім сельсавеце Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Груздово, деревня (Поставский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2020.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 09.07.2021.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 09.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере