История поисков |
Базовый | Расширенный | Номера/Индексы | Булевский | По словарям |
---|
Справка
Пінская рымска-каталіцкая епархія |
Адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка рымска-каталіцкай царквы ў Заходняй Беларусі.
Першая спроба заснаваць епархію з цэнтрам у Пінску зроблена ў 1795 г., але яна скасавана ў 1798 г. як некананічна ўтвораная. Пінск увайшоў у заснаваную ў тым жа годзе Мінскую рымска-каталіцкую епархію.
Зноў утворана ў 1925 г., якая фактычна існавала да 1939 г., фармальна да 1946 г. У 1991 г. дзейнасць епархіі адноўлена.
Займае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Цэнтр у Пінску. Дыяцэзія аб'ядноўвае Баранавіцкі, Брэсцкі, Гомельскі, Мазырскі, Пінскі і Пружанскі дэканаты.
Варыянты назвы
Пинская римско-католическая епархия (руская мова) |
Пінскае біскупства |
Пінская дыяцэзія |
Пінская епархія РКЦ |
Рымска-каталіцкая царква. Пінская епархія |
Крыніцы iнфармацыі
Аддаць жыццё сваё за братоў : з нагоды 70-й гадавіны мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага. ― Мінск, 2013.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
Сайт "Википедия" (ст. Пинский диоцез).
Сайт Римско-католической церкви в Беларуси.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |