История поисков |
Базовый | Расширенный | Номера/Индексы | Булевский | По словарям |
---|
Справка
Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі) |
Установа адкрыта ў 1840 г. як Горы-Горацкая земляробчая школа (указ Сената аб заснаванні школы выдадзены ў 1836 г.). Мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы). У 1842 г. вышэйшы разрад (2-і) рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу. У 1848 г. ніжэйшы разрад (1-ы) пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут.
За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863–1864 гг. пераведзены ў Пецярбург. У 1919 г. зноў адноўлены ў Горках пад назвай Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. 5 жніўня 1925 г. Савет Народных Камісараў БССР прыняў пастанову аб зліцці інстытута з Беларускім інстытутам сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (заснаваны ў Мінску ў 1922 г.) і на яго базе ўтворана Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1931 г. акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 г. яны зноў аб'яднаны ў адну навучальную ўстанову – Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 г. перайменаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1995 г. – Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
Варыянты назвы
БСГА (Горкі) (скарачэнне) |
Гл. таксама
Белорусская сельскохозяйственная академия (Горки) (на іншай мове) |
Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (Горкі) (папярэдні загаловак) |
Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (Горкі) (папярэдні загаловак) |
Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (Горкі) (папярэдні загаловак) |
Горы-Горацкая земляробчая школа (Горкі) (папярэдні загаловак) |
Горы-Горацкі земляробчы інстытут (Горкі) (папярэдні загаловак) |
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі) (наступны загаловак) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |