История поисков |
Базовый | Расширенный | Номера/Индексы | Булевский | По словарям |
---|
Справка
Пінскі калегіум езуітаў, будынак |
Помнік архітэктуры барока 17 ст. Калегіум разам з мураваным касцёлам св. Станіслава (пабудаваны ў 1636–1646 гг. , разбураны ў 1956 г.) уваходзіў у ансамбль кляштара езуітаў. У 1651–1738 гг. узведзены з цэглы (паводле іншых звестак – у 1631–1635 гг.). З 1638 г.). у калегіуме знаходзілася філасофска-тэалагічная школа, з 1645 г. – музыкальная бурса, з 1694 г. – аптэка. Пры калегіуме дзейнічалі тэатр, тыпаграфія, бібліятэка, бальніца для бедных. У 1773 г. калегіум закрыты. У 1923 г. навучальная дзейнасць аднавілася, з 1925 г. пры ім працавала духоўная семінарыя, з 1937 г. – навіцыят. У 1939 г. калегіум закрыты. У будынку размяшчаліся адміністрацыйная ўстанова і карцінная галерэя, з 1995 г. пасля рэстаўрацыі – Музей Беларускага Палесся і дзіцячая харэаграфічная школа.
Размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Пінска.
Варыянтная форма назвы
Езуіцкі калегіум, будынак (Пінск, горад) |
Калегіум езуітаў, будынак (Пінск, горад) |
Гл. таксама
Пинский коллегиум иезуитов, здание (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
Туристская энциклопедия Беларуси. — Минск, 2007.
Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. — Мінск, 1984. (Пабудаваны ў 1631–1635 гг. з цэглы.)
Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |